Мінскія школьнікі могуць узяць удзел у майстар-класах па розных прадметах

8 ноября 2018

У навуку з цікавасцю - мінскія школьнікі могуць узяць удзел у майстар-класах па розных прадметах. Урок хіміі, напрыклад, прайшоў у адмысловых лабараторыях, дзе можна даведацца пра ўласцівасці розных хімічных элементаў, самім правесці эксперыменты. Працуюць юныя навукоўцы з сапраўднымі рэактывамі. Для бяспекі арганізатары перад кожным урокам абавязкова правяраюць рэчывы, кожнаму дзіцяці выдаюць спецыяльны набор - пальчаткі і ахоўныя акуляры.

Праводзяць такія майстар-класы для школьнікаў кожны месяц. Наступны раз дзеці пазнаёмяцца з таямнічым светам палеанталогіі.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя