Дагавор аб сацыяльна-эканамічным супрацоўніцтве да 2026 года паміж Беларуссю і Казахстанам уступіў у сілу

24 мая 2018

Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

Свае подпісы пад дакументам лідары дзвюх краін паставілі ў лістападзе падчас афіцыйнага візіту ў Беларусь лідара Казахстана Нурсултана Назарбаева. Дагавор стаў асноватворным у гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Апошнім часам ёсць станоўчая дынаміка ва ўзаемным гандлі.