Мінская вобласць з усёй краінай адсвяткавала Дзень Незалежнасці

4 июля 2018

Урачыста, ярка і маштабна. Мінская вобласць з усёй краінай адсвяткавала Дзень Незалежнасці.

Выступленні артыстаў, конкурсы і гулянні - кожны раённы цэнтр 3 Ліпеня падрыхтаваў сваю шоу-праграму. А стартавалі ўрачыстасці з ускладання вянкоў у мемарыяльных комплексах. Цэнтральнай пляцоўкай традыцыйна стаў Курган Славы.

А ў Жодзіне ў Дзень Незалежнасці адзначылі і юбілей горада. 55-ты дзень нараджэння нягледзячы на дажджлівае надвор'е выдаўся яркім і відовішчным. Горад машынабудаўнікоў атрымаў у падарунак абноўлены парк культуры і адпачынку, а таксама алею крэатыўных лавак.

І па традыцыі кожны горад Мінскай вобласці далучыўся да рэспубліканскай акцыі «Праспяваем гімн разам!». Сёлета галоўнай музычнай пляцоўкай цэнтральнага рэгіёна стаў амфітэатр ў Маладзечне. Завяршылася ж святкаванне Дня Незалежнасці салютам.