Бялынічы далучыліся да патрыятычнай акцыі "У славу агульнай Перамогі"

11 октября 2019

Ніхто не забыты. Бялынічы далучыліся да патрыятычнай акцыі "У славу агульнай Перамогі". Зямлю са 124 воінскіх пахаванняў сёння даставілі ў райцэнтр. На алеі герояў, дзе ўшанаваныя імёны загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне, хвілінай маўчання ўшанавалі памяць воінаў, якія аддалі жыццё за вызваленне краіны. Падчас вайны на тэрыторыі раёна загінулі больш як 4 тысячы савецкіх салдат і афіцэраў, больш за 10 тысяч мірных жыхароў.

Акцыя пройдзе па ўсёй краіне, а завершыць сваё шэсце ў дзень святкавання 75-годдзя Перамогі. Капсулы з усіх рэгіёнаў змесцяць у крыпту храма-помніка ў гонар Усіх Святых у сталіцы.