Сёлета акцэнт зробяць на адпачынак у беларускіх запаведніках

16 января 2019

Новыя турыстычныя маршруты з прыстаўкай "эка" развіваюць у Беларусі. Акцэнт сёлета зробяць на адпачынак у беларускіх запаведніках. Там распрацоўваюць тэматычныя экскурсійныя і веласіпедныя маршруты і ствараюць так званае ўніверсальнае асяроддзе, зручнае для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. У туры ўключаюць і наведванне аграсядзіб - толькі летась такі адпачынак выбралі больш як 35 тысяч іншаземцаў. Яшчэ адной навінкай гэтага турыстычнага сезона стануць экскурсіі ў Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік.

Для павелічэння турыстычнага патоку ў рэгіёнах будуць развіваць і неабходную інфраструктуру. У планах - адкрыццё гасцінічных комплексаў і хостэлаў.