Мінск сёння прымае еўрапейскі форум інстытутаў Канфуцыя

9 сентября 2019

Прадстаўнікі 12 краін - кіраўнікі і супрацоўнікі інстытутаў Канфуцыя з Беларусі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Нідэрландаў, Расіі і іншых краін - абмяркоўваюць прыярытэтныя напрамкі рэалізацыі ініцыятывы "Адзін пояс і адзін шлях" на тэрыторыі еўразійскай прасторы. У рамках форуму ўрачыста адкрыты новы корпус Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя. Чатырохпавярховы будынак размясціўся ў самым цэнтры Мiнска - на вуліцы Рэвалюцыйнай. У лінгафонных кабінетах усталяваны спецыяльныя праграмы для вывучэння кітайскай мовы. Закуплена і сістэма сінхроннага перакладу, якая дазваляе працаваць з чатырма мовамі.

Таксама Рэспубліканскаму інстытуту кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ сёння прысвоена званне ўзорнага. У планах - стварэнне ўнікальнай бібліятэкі Кітая і адкрыццё крамы кітайскай кнігі.

Усяго ў Беларусі адкрыты пяць інстытутаў Канфуцыя: у БДУ, лінгвістычным універсітэце, БНТУ і ў рэгіянальных ВНУ.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя