Добраўпарадкаванне помнікаў і сацыяльных аб'ектаў: заўтра ў нашай краіне - рэспубліканскі суботнік

19 апреля 2019

Заўтра - рэспубліканскі суботнік. Мерапрыемствы па навядзенні парадку пройдуць і ва ўсіх раёнах цэнтральнага рэгіёна. Плануецца добраўпарадкаваць помнікі і мемарыяльныя комплексы, спартыўныя і сацыяльныя аб'екты, зоны адпачынку. У сувязі з працоўнымі планамі цягнікі ў Мінскім метро заўтра будуць курсіраваць больш часта.

Палову фінансаў, якія ўдасца зарабІць на суботніку, накіруюць на капітальны рамонт манумента Перамогі і сумежнай тэрыторыі ў сталіцы. Таксама сродкі размяркуюць па рэгіёнах на падрыхтоўку дзіцячых лагераў да летняга адпачынку, на рамонт і рэканструкцыю мемарыяльных комплексаў.