Па шляхах "Ста дарог" адпраўляемся ў Нацыянальны гістарычны музей

24 августа 2019

Сёння ў корпусе на Карла Маркса адкрываецца персанальная выстава беларускай мастачкі Зоі Літвінавай. Майстар адлюстравала паўсядзённае жыццё беларускіх вёсак і ўсходніх базараў у акварэлі. Усяго ў экспазіцыі  больш за 40 эцюдаў і замалёвак, многім - больш за тры дзясяткі гадоў.

Творчасць Літвінавай высока ацанілі заходнія мастацтвазнаўцы. У дзевяностых карціны заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі часта экспанаваліся ў краінах Еўропы. У 2005 годзе Зоя Літвінава стала кавалерам французскага ордэна "За заслугі ў галіне літаратуры і мастацтва".