На базе 5-й бальніцы Мінска адкрылі новы корпус

19 мая 2020
Новы корпус неўралогіі і нейрахірургіі 5-й гарадской бальніцы Мінска сёння прымае першых пацыентаў. Пакуль ён будзе працаваць як пульманалагічнае аддзяленне. Адначасова тут змогуць размясціць каля 300 чалавек. Палаты аснашчаны неабходным абсталяваннем, пунктамі кіслароднай падтрымкі, маніторнай тэхнікай, пацыентам дадуць тэлефоны з кароткімі нумарамі, што дазволіць трымаць сувязь з урачамі ў кругласутачным рэжыме. У новым корпусе створаны ўсе ўмовы для лячэння пацыентаў як лёгкай ступені цяжару, так і для аказання інтэнсіўнай тэрапіі. Рэанімацыя разлічана на 12 месцаў. Выкананы і неабходныя меры бяспекі для працы медперсанала. Размежаваны чыстыя і брудныя зоны, створаны шлюзы і санітарныя прапускнікі. 

Міхаіл Назарчук,  галоўны ўрач 5-й гарадской клінічнай бальніцы г. Мінска: "Мы размяркуем нашых пацыентаў па два, па тры, па чатыры ў палаце. Тут на кожным паверсе па 2 сястрынскія пасты. Г.з. людзям будзе значна лягчэй кантраляваць пацыентаў, лягчэй разносіць медыцынскія прэпараты". 

Сучасны корпус з'явіўся па даручэнні Кіраўніка дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка 5-ю гарадскую клінічную бальніцу наведваў у 2015 годзе. Тады Прэзідэнт азнаёміўся з працай новага радзільнага аддзялення. 

У цэлым развіццё медыцынскай інфраструктуры - адзін з найважнейшых прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі.

Па даручэнні Прэзідэнта ўсе новыя карпусы і бальніцы павінны быць шматфункцыянальнымі: абсталяваныя самай сучаснай тэхнікай рознага профілю, а да працы прыцягнутыя толькі прафесіяналы. Толькі такі комплексны падыход дазволіць аказваць самую якасную медыцынскую дапамогу. 

Новы аб'ект на тэрыторыі 5-й бальніцы будаўнікам удалося завяршыць  у рэкордныя тэрміны. Будынак увялі ў эксплуатацыю з апярэджаннем на паўгода.