Міністр замежных спраў Беларусі выступіў на 30-й спецыяльнай сесіі Генасамблеі ААН

21 апреля 2016

Міністр замежных спраў Беларусі выступіў на 30-й спецыяльнай сесіі Генасамблеі ААН па сусветнай праблеме наркотыкаў. Уладзімір Макей прыцягнуў увагу да неабходнасці пошуку эфектыўных шляхоў процідзеяння феномену новых псіхаактыўных рэчываў. Акцэнт быў зроблены і на ролі сям'і ў барацьбе з праблемай. Сёння Уладзімір Макей адкрыў у штаб-кватэры ААН фотавыставу, прысвечаную 30-годдзю чарнобыльскай катастрофы. А таксама выступіў на пасяджэнні высокага ўзроўню Генасамблеі па выкананні мэт устойлівага развіцця. Важным пунктам візіту стане падпісанне Парыжскага пагаднення па клімаце. Кіраўнік беларускай дэлегацыі азнаёміць удзельнікаў мерапрыемстваў высокага ўзроўню з аспектамі выканання нацыянальнага плана па абмежаванні выкідаў парніковых газаў, прапановамі Беларусі па далейшых глабальных дзеяннях у галіне клімату.