Бабіна лета прыйдзе ў Беларусь у кастрычніку

20 сентября 2016

У Беларусі на гэтым тыдні халоднае, дажджлівае і ветранае надвор'е. Сёння ўначы па поўдні краіны на глебе - слабыя замаразкі. Днём - плюс 9-15 градусаў. Прыкладна такая ж тэмпература будзе і ў выхадныя. Доўгачаканае бабіна лета прыйдзе ў Беларусь толькі ў кастрычніку.