Міжнародны жаночы клуб правёў дабрачынны кірмаш у Мінску

13 декабря 2013

У Мінску прайшоў дабрачынны калядны кірмаш, арганізаваны міжнародным жаночым клубам. Гэта арганізацыя, якая аб'ядноўвае жонак паслоў, дыпламатаў і замежных прадстаўнікоў. Сродкі, сабраныя на кірмашы, пойдуць на аказанне дапамогі цяжкахворым дзецям, а таксама на падтрымку інтэрнатаў і дзіцячых дамоў.


Прадстаўнікі клуба зрабілі ўсё магчымае, каб прыцягнуць як мага больш сродкаў. Адны прываблівалі гасцей сувенірамі, як правіла, ручной працы. Другія зрабілі стаўку на нацыянальную кухню. На кірмашы можна было паспрабаваць усходнія ласункі, экзатычныя азіяцкія стравы і нават азнаёміцца з рэкорднай калекцыяй сала.


Дабрачынная дзейнасць жаночага клуба не абмяжоўваецца штогадовым кірмашом. У найбліжэйшы час жонкі дыпламатаў маюць намер арганізаваць навагодні паказ для беларускіх дзяцей.