Ва Узбекістане праходзяць выбары прэзідэнта

24 октября 2021
Сёння ва Узбекістане выбіраюць прэзідэнта. Усе 5 палітычных партый, афіцыйна дзеючых у краіне, вылучылі сваіх кандыдатаў. Галасаванне павінна было прайсці ў снежні, аднак было перанесена на кастрычнік, у тым ліку ў сувязі з каранавірусам. 

Прызнана, што выбары адбыліся, паколькі яўка перавысіла 33 %. Свой голас аддаў і цяперашні кіраўнік Узбекістана - 64-гадовы Шаўкат Мірзіёеў. Ён, на думку экспертаў,  галоўны прэтэндэнт на перамогу.

У Беларусі датэрміновае галасаванне для грамадзян Узбекістана адкрылася 18 кастрычніка. 

Галасуюць і ў Расіі. У Маскве каля пасольства ўтварылася вялізная чарга. Усяго лік выбаршчыкаў перавышае 21 мільён чалавек.