Міжнародны фестываль "Браслаўскія бліскавіцы" аб'яднаў лепшыя творчыя калектывы

31 мая 2021

Паказальныя выступленні, конкурс народнага танца і тэатралізаваныя шоу.  Міжнародны фестываль "Браслаўскія бліскавіцы" аб'яднаў лепшыя творчыя калектывы. Маляўнічай часткай форуму стала свята сярэднявечнай культуры. Самабытную атмасферу надаў абрад здабычы агню, рыцарскі турнір, майстар-класы па стральбе з лука. Сюрпрызы для гасцей маштабнага свята падрыхтавалі рамеснікі. 

Фестываль "Браслаўскія бліскавіцы" - адзін з найстарэйшых у Беларусі. Падчас форуму калектывы прэзентавалі абрады і танцы, якія з'яўляюцца нематэрыяльнай культурнай спадчынай.