Медыкі і ратавальнікі ў спякоту працуюць ва ўзмоцненым рэжыме

28 июля 2014

Сапраўдная афрыканская спякота ўстанавілася ў Беларусі на гэтым тыдні. Сёння днём тэмпература паветра да 32 градусаў, у выхадныя будзе да 35. Такі тэмпературны фон на 7 градусаў вышэй за норму. Пры гэтым будзе пераважна без ападкаў. У першыя дні жніўня спякота трохі спадзе. Днём чакаецца да 25 цяпла.


Медыкі і ратавальнікі ў такое надвор'е працуюць ва ўзмоцненым рэжыме. За выхадныя было зарэгістравана 7 выпадкаў зваротаў з цеплавымі ўдарамі і тры з сонечнымі апёкамі.