"Нашчадкі традыцый" - фестываль-конкурс праектаў навучэнцаў

11 мая 2022
Котчынская кадрыля, паўлаўскі вясельны каравай, рухаўскія дываны і драўляныя карункі з Веткі. Другі Рэспубліканскі фестываль-конкурс "Нашчадкі традыцый" сабраў у сталіцы 130 юных даследчыкаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Больш за 20 творчых праектаў, якія знаёмяць з традыцыямі роднага краю, былі прадстаўленыя ў сучаснай інтэрпрэтацыі. Сярод намінацый фестывалю-конкурсу - "Народная дэкаратыўна-прыкладная творчасць" і "Фальклорная творчасць".

Педагогі з вучнямі гарадскіх і сельскіх творчых калектываў і гурткоў спачатку даследавалі народную спадчыну малой радзімы, а затым далі новае жыццё народным танцам, абрадам і дэкаратыўным промыслам.

Сярод пераможцаў рэспубліканскага фестывалю-конкурсу "Нашчадкі традыцый" - праекты Мінскай вобласці: "Рухаўскія дываны" са Старадарожскага краю і фальклорны праект са Слуцка "Калыханка матулі - абярэг на ўсё жыццё".