Медаль "За адвагу" ўручана жыхару Бабруйска Барысу Мікалаевічу Музалеўскаму

10 мая 2017

У далёкім 1945-м ішлі жорсткія баі на тэрыторыі Германіі, і ўзнагародная ведамасць згубілася. Уручыць медаль стралку-чырвонаармейцу, а пасля камандзіру аддзялення тады не паспелі. Як расказаў сам ветэран, ён нават забыўся пра ўзнагароду. Пасля вайны амаль 40 гадоў Барыс Мікалаевіч прапрацаваў на закрытых аб'ектах, у тым ліку на Байкануры. І вось праз 72 гады пасля Перамогі медаль знайшоў свайго героя. Прывёз яе ў Бабруйск памочнік ваеннага аташэ Расіі.

Медаль "За адвагу" заняла ганаровае месца на ваенным мундзіры ветэрана.