Маштабныя камандна-штабныя вучэнні праходзяць на поўдні Беларусі

5 февраля 2016

На арэне баявых дзеянняў ракетныя войскі і артылерыя. Асаблівасць манеўраў - значны прасторавы размах і сумеснае прымяненне разнастайных сіл і сродкаў у адзінай задуме. Сёння агонь па ўмоўным праціўніку нанясуць комплексы тактычных ракет "Кропка-У", рэактыўныя сістэмы залпавага агню "Смерч", "Ураган" і "Бялград", артылерыйскія дывізіёны, узброеныя дальнабойнымі гарматамі. Усяго ў вучэнні будзе задзейнічана амаль 300 адзінак тэхнікі і звыш 800 чалавек асабістага складу. Геаграфія вучэнняў уключае некалькі раёнаў Гомельскай і Брэсцкай абласцей.