Марафон "Нашы дзеці" ўзяў старт у Маскоўскім раёне Мінска

15 декабря 2021

Час казкі для кожнага. Самая добрая і пяшчотная дабрачынная акцыя "Нашы дзеці"  крочыць па краіне. Святочная атмасфера  адчуваецца і ў сталічных школах. Марафон "Нашы дзеці" ўзяў старт у Маскоўскім раёне. Для вучняў сярэдняй школы № 207 падрыхтавалі займальны тэатралізаваны паказ. З надыходзячымі святамі павіншавалі са сцэны не толькі любімыя зімовыя героі (Дзед Мароз і Снягурка), але і адміністрацыя раёна.

Чарада святочных мерапрыемстваў у раёне прадоўжыцца. Навагодні настрой падораць выхаванцам дзіцячых дамоў і вучням сталічных школ. Прыемныя сюрпрызы падрыхтавалі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, аб'яднанняў і працоўных калектываў.