Авіякампаніі "Белавія" - 28 гадоў!

7 марта 2024

Прыгожа, душэўна і як заўсёды "на вышыні" сёння было ў галоўным офісе Белавія. І справа не толькі ў Міжнародным жаночым дні. Авіякампанія адзначае 28-годдзе. Павіншаваць супрацоўнікаў прыйшлі выхаванцы цэнтра дзяцей і моладзі "Кантакт". Прыгожая палова авіякампаніі - гэта заўсёды прыклад жаноцкасці і элегантнасці, якой захапляюцца пасажыры. Вясна - час новых кірункаў і падарожжаў, якіх, абяцаюць у кампаніі, будзе яшчэ больш.

Белавія аднавіла чартарныя рэйсы ў Катар

У пачатку гэтага тыдня Белавія таксама аднавіла чартарныя рэйсы ў сталіцу Катара Доху. Лічыцца, што гэты кірунак падыходзіць для ўсіх катэгорый турыстаў. У гэтай краіне ёсць і актыўны, і пляжны, і экскурсійны адпачынак.