Марафон дабрыні "Нашы дзеці" працягваецца ў Мінску

27 декабря 2017
Навагоднюю казку для юных гледачоў сёння стварылі ў Белдзяржцырку. Салодкія падарункі і пажаданні ад кіраўніцтва сталіцы атрымалі больш за паўтысячы школьнікаў. Гэта выхаванцы дамоў-інтэрнатаў, хлопчыкі і дзяўчынкі са шматдзетных сем'яў, а таксама пераможцы алімпіяд і творчых конкурсаў.