Лепшыя спецпадраздзяленні СНД прынялі ўдзел у спаборніцтвах

15 октября 2014

Лепшыя спецпадраздзяленні СНД прынялі ўдзел у спаборніцтвах, прысвечаных 25-годдзю стварэння беларускай групы А. 7 каманд-удзельніц прадставілі спецназаўцы нашага КДБ, МУС і Пагранкамітэта, а таксама іх расійскія калегі з ФСБ; гасцямі і назіральнікамі сталі супрацоўнікі групы Арыстан Камітэта нацбяспекі Казахстана. Асноўным элементам спаборніцтваў была агнявая падрыхтоўка. Сітуацыі мадэліраваліся паводле пэўных тактычных задач: вызваленне заложнікаў, сцежка разведчыка, штурм будынка.


Джандас Бігожын, начальнік упраўлення службы Арыстан КНБ Казахстана: Хацелася б выказаць словы падзякі кіраўніцтву КДБ Рэспублікі Беларусь, кіраўніцтву групы А КДБ Беларусі за гэтае запрашэнне, за магчымасць пагутарыць з вашым спецпадраздзяленнем. Паглядзець, як людзі працуюць, як праводзяцца падобныя спаборніцтвы. Натуральна, з практычнага пункта погляду, паколькі мы хацелі на будучы год падобныя спаборніцтвы арганізаваць у сябе ў Казахстане. І запрасіць спецназ СНД і, натуральна, беларускую каманду таксама.


Спаборніцтвы яшчэ не скончыліся. Пераможцы стануць вядомыя ў гэтую пятніцу. Плануецца, што ў цырымоніі ўзнагароджання прымуць удзел кіраўнікі профільных ведамстваў.