Падчас адкрыцця і закрыцця ІІ Еўрапейскі гульняў у Мінску абмяжуюць рух

20 июня 2019
Аб асаблівасцях арганізацыі дарожнага руху падчас адкрыцця і закрыцця ІІ  Еўрапейскіх гульняў распавяла дарожная міліцыя Мінска.  Заўтра,  у дзень адкрыцця вялікага спартыўнага форуму,  квартал у раёне стадыёна "Дынама" будзе абмежаваны для перамяшчэння, забаронены там будзе прыпынак і стаянка ўсіх відаў транспарту. 

Размова аб абмежаваннях на Кірава, Ульянаўскай, Свярдлова, Камсамольскай, Валадарскага, Карла Маркса. Таксама нельга будзе прыпаркавацца і пакінуць машыну ля канцэртнай залы "Мінск". Гэтая інфармацыя актуальная і ў дзень закрыцця еўрапейскіх спаборніцтваў.  

ДАІ  просіць з разуменнем паставіцца да вымушаных мер, і,  выязджаючы ў горад,  выбіраць іншы маршрут руху.