Напярэдадні з МКС на Зямлю вярнуўся экіпаж 51-й экспедыцыі. Сярод іх і наш суайчыннік, Герой Расіі, касманаўт Алег Навіцкі. Ён правёў 197 дзён у бязважкасці, удзельнічаў больш чым у 50 навуковых эксперыментах. У цэнтры кіравання палётамі за вяртаннем з арбіты назіралі дзясяткі журналістаў і, вядома ж, жонка і дочкі Алега Навіцкага.
І літаральна некалькі гадзін таму ў "Інстаграме" касманаўта з'явіліся фатаграфіі першага званка Алега Навіцкага пасля прызямлення і непасрэдна капсула з парашутам. На малой радзіме - у Чэрвені - за прызямленнем сына сачыла маці касманаўта і наша здымачная група.
Расказвае Антаніна Станкевіч (відэа).