Курсы па аказанні першай дапамогі з'явяцца ва ўніверсітэтах Беларусі

22 ноября 2019
Сёння першы такі семінар прайшоў у Акадэміі кіравання. Спачатку адбылася лекцыя аб бяспецы, пасля - практычная частка. Новыя веды праверылі на манекенах, якія цалкам паўтараюць будовы чалавека.  У Беларусі працуюць 28 цэнтраў па навучанні першай дапамогі. Запісацца на такія семінары можна на сайце Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Ёсць курсы па 16 і 32 гадзіны, а таксама спецыяльная праграма для маладых мам.