Вікторыю Азаранку запрасілі на прэстыжную кулінарна-тэнісную прэмію Taste of tennis

8 марта 2018

Тытулаванай тэнісістцы ні перад турнірам, ні ў Міжнародны жаночы дзень не да адпачынку. Вікторыю Азаранку запрасілі на прэстыжную кулінарна-тэнісную прэмію. Taste of tennis - гэта віп-вечары, дзе за нажы і патэльні бяруцца знакамітыя шэф-повары і ўслаўленыя спартсмены. Азаранцы выпаў гонар гатаваць разам з "жалезным шэфам" Хасэ Гарсесам. Такія шоу суправаджаюць усе буйныя тэнісныя турніры ў Паўночнай Амерыцы.