Курган Славы трапіў у топ-12 помнікаў для тых, "хто жадае знайсці СССР"

23 августа 2016

Мемарыяльны комплекс Курган Славы пад Мінскам трапіў у топ-12 помнікаў для тых, "хто жадае знайсці СССР", паводле версіі брытанскай газеты The Tеlegraph. Нагадаем, менавіта ў гэтых месцах у ліпені 1944 года статысячная групоўка гітлераўцаў трапіла ў акружэнне. У гісторыі гэта вядома як "Мінскі кацёл". Узводзіць мемарыял пачалі напрыканцы 60-х. Будоўля была сапраўды ўсенароднай. Сёння мемарыял Курган Славы - гэта ўзгорак вышынёй больш як 35 метраў, вяршыню якога вянчае скульптурная кампазіцыя з чатырох штыкоў у гонар франтоў, якія вызвалялі Беларусь.  



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя