Хто лепш ведае птушак - вызначылі падчас конкурсу "Мудры пугач"

3 апреля 2017

Дзесяць каманд з усіх раёнаў Мінска паўдзельнічалі ў тэматычных гульнях. Адрознівалі птушак па галасах, вызначалі сілуэты драпежных арлоў і ястрабаў, а таксама распавядалі пра чубатага жаўрука - птушку года. Па выніках усіх выпрабаванняў перамагла каманда школьнікаў з Партызанскага раёна.

Да 5 красавіка падвядуць вынікі яшчэ адной намінацыі конкурсу - на лепшы птушыны домік. Пасля ўсе штучныя гнёзды адправяцца да сваіх будучых жыхароў. Іх размесцяць ў Батанічным садзе.