У Мінску ў раёне вуліцы Убарэвіча прарвала трубаправод

2 апреля 2018

Сёння раніцай адразу тры раёны беларускай сталіцы засталіся без вады. Прычына - прарыў трубаправода ў раёне вуліцы Убарэвіча. У выніку за лічаныя хвіліны затопленай апынулася праезная частка, а таксама падвал і паркоўка офіснага будынка. Праз дзве гадзіны водазабеспячэнне ў Заводскім, Ленінскім і Кастрычніцкім раёнах было адноўлена, аварыя лакалізаваная. Антаніна Станкевіч аб тым, як спраўляліся з паводкай там, дзе яе зусім не чакалі.

Вось такую карціну ўбачыла наша здымачная група праз некаторы час пасля таго, як труба прарвалася.

А гэта кадры відавочцаў, зробленыя яшчэ раніцай. У выніку здарэння праезную частку, а таксама найбліжэйшыя паркоўкі цалкам заліло вадой.

На месца здарэння адразу ж выехалі рамонтная брыгада водаканала, Гаррэмаўтадара, а таксама ратавальнікі.

Больш за ўсіх, мабыць, пацярпеў офісны будынак побач з месцам здарэння. Падвал памяшкання апынуўся цалкам затоплены. Праўда, уласнік будынка быў не ў захапленні ад візіту здымачнай групы і папрасіў нас пакінуць месца здарэння. Акрамя таго, без вады на працягу дзвюх з паловай гадзін апынуліся спажыўцы адразу трох раёнаў сталіцы: Кастрычніцкага, Ленінскага і Заводскага.

У зоне дзеяння аварыі апынуліся і некалькі шпіталяў. Зрэшты, асаблівых нязручнасцяў урачам і пацыентам здарэнне не прынесла. У бальніцы хуткай дапамогі, напрыклад, ёсць вызначаны алгарытм дзеянняў на выпадак такіх аварый. Зрэшты, сёння скарыстацца ім так і не прыйшлося - вада з'явілася менш як праз гадзіну пасля адключэння.