У Мінск вярнулася нацыянальная зборная Беларусі па фрыстайле

2 февраля 2015

Маладыя, але ўжо чэмпіёны. Пасля некалькіх цяжкіх стартаў, сярод якіх і чэмпіянат свету, у Мінск вярнулася нацыянальная зборная Беларусі па фрыстайле.

Каманда, якая ў гэтым сезоне істотна абнавілася, і ў гэтым складзе даказала, што беларуская лыжная акрабатыка па-ранейшаму на вядучых сусветных пазіцыях. На чэмпіянаце свету ўладальнік двух залатых медалёў юніёрскага форуму Максім Гусцік выйграў бронзу. На этапе Кубка планеты ў амерыканскім Лейк-Плэсідэ, які прайшоў на мінулых выхадных, спачатку 18-гадовая Аляксандра Раманоўская заваявала золата, а на наступны дзень наша зборная стала сярэбраным прызёрам у камандных спаборніцтвах.

На гэтым сезон у лыжных акрабатаў не закончыўся. Наперадзе яшчэ два этапы - у Маскве і заключны старт, які 1 сакавіка прымуць беларускія Раўбічы.