Вадохрышчанскае купанне ў цэнтры Мінска

19 января 2017

Вось ужо 10 гадоў у гэты асаблівы дзень у спарткомплексе "Алімпійскі" любы ахвотнік можа акунуцца ў святую ваду. Роўна ў 7 раніцы асвяцілі ўсе басейны і першымі наведвальнікамі сталі каля ста чалавек на чале з дырэктарам комплексу. Адкрыты басейн, цёплая лазня і гарачыя напоі. Тут пануе атмасфера свята і, вядома, дзяжурыць брыгада медыкаў.

Ужо вядома, што магчымасцю акунуцца ў святую ваду тут скарыстаюцца і супрацоўнікі Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Спарткомплекс сёння адкрыты для ўсіх да 8 вечара.