У Мінску адкрыўся першы музей-фабрыка ёлачных цацак

10 октября 2017

Акунуцца ў казачную атмасферу і даведацца, як святкавалі Новы год у розных краінах. У Мінску адкрыўся першы музей-фабрыка ёлачных цацак. Драўляныя вырабы з Інданезіі і Конга, дакладныя копіі, падораныя Папу Рымскаму і велізарны шкляны шар з Венскага балю, які занесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса. Да таго ж можна і самім зрабіць шкляную сняжынку або распісаць фарбамі калядны шар - на фабрыцы працуюць сапраўдныя майстры.

Акрамя ёлачных цацак, у музеі ёсць калядны гарадок. Збор савецкай класікі: ад першых цацак з ваты да шышак і пірамід.