Адправіць віншаванне ад Дзеда Мароза ці стварыць паштоўку прапануе Белпошта

6 декабря 2023

Віншаванне ад Дзеда Мароза ад Белпошты. Ёсць два фарматы паслугі: ліст і падарунак. Аформіць зімовы прэзент можна ў любым аддзяленні, паштальёнам дадому, а яшчэ ў інтэрнэце. Заяўкі прымаюць да 22 снежня. "Святочная дастаўка" чакаецца напярэдадні Новага года.

У паштовым салоне сталіцы можна стварыць уласную картку. Пакінуць рукапісныя пажаданні і адразу адправіць адрасату.

Для атмасферных кадраў - дызайнерская фотазона. У афармленні ёлкі і класічная гама. Снежныя карункі і казачныя персанажы.