Вадохрышча – адно з галоўных дванаццаці хрысціянскіх свят

19 января 2015

Традыцыя свята для найбольш смелых духам - акунанне ў ваду. Даволі цёплае надвор'е толькі дапамагае адчуць тэмпературу купелі і духоўны эфект маржавання. Рэпартаж Юліі Токар.

Па старажытнасці Вадохрышча раўназначна Вялікадню, па значнасці - Сёмусе. Свята таксама называюць Богаяўленнем. У гэты дзень Бог паказаў сябе свету ў трох іпастасях: Бог Сын - Ісус Хрыстос прымаў хрышчэнне ў Іардане, Дух Святы сышоў на яго ў выглядзе голуба і Бог Айцец засведчыў Ісуса Хрыста голасам з неба.

Святар Сергей (Кароткі), настаяцель Свята-Духава храма пасёлка Самахвалавічы: "Традыцыя даволі ўмацавалася. І акунанні - гэта не дзеля нейкай забавы, дзеля духоўнай бадзёрасці, духоўнай моцы. Бо абмываючы цела, мы ў першую чаргу абмываем душу. Мы злучаемся з Хрыстом у таемстве хрышчэння, калі ўваходзім у купель".

Вадохрышча – адно з галоўных дванаццаці хрысціянскіх свят. І ў гэты дзень як ніколі малітва і абрад узаемазвязаны. Звяртанне да Бога адлюстроўваецца праз акунанне ў ваду. Але напярэдадні ў праваслаўных – строгі пост. Увечары рыхтуюць галодную куццю - у храмах праводзяць літургіі.

Каб ачысціцца духоўна, па традыцыі вернікі ўваходзяць у купелі. Лічыцца, што напярэдадні Вадохрышча вада мае гаючыя ўласцівасці. Але перш чым прыняць удзел у студзеньскай працэдуры, варта сур’ёзна падрыхтавацца.

Па-вясноваму цёплае надвор'е толькі дапамагае адчуць тэмпературу вады і “сагравальны” эфект апускання.

Чалавек-надвор’е - тэлевядучая Святлана Панкратава - да здаровага і духоўнага ладу жыцця далучае і сваю сям’ю пры любой тэмпературы.

Малітва, споведзь і прычашчэнне - толькі тады акунанне можа пайсці на карысць, лічаць святары. Між тым сёння вечарам на сталах у праваслаўных вернікаў будуць святочныя стравы.

Сёння на працягу святочнага дня вернікі ўваходзяць у купелі. Лічыцца, што вадохрышчанская вада не губляе сваю асаблівасць увесь год.