Iнспектар па Мінскай вобласці правёў прыём грамадзян у Старых Дарогах

22 мая 2018

Скаргаў і зваротаў жыхароў цэнтральнага рэгіёна да спецыялістаў Адміністрацыі Прэзідэнта і Мінаблвыканкама апошнім часам стала менш. Пра гэта сёння заявіў памочнік Прэзідэнта, інспектар па Мінскай вобласці Ігар Яўсееў ў Старых Дарогах, дзе адбыўся асабісты прыём грамадзян. Паводле яго слоў, гэта сведчанне таго, што ў вырашэнні праблемных сітуацый больш якасна і аператыўна працуюць на мясцовым узроўні. Разам з тым, адзначыў Ігар Яўсееў, сярод актуальных пытанняў застаецца тэматыка ЖКГ, маёмасныя спрэчкі, якасць вады, рамонт дарог.

І сёння ж жыхары Старых Дарог звярнуліся з пытаннем якасці выканання капітальнага і бягучага рамонту будынкаў, якім ужо паўстагоддзя. Сітуацыю пракаменціравала кіраўніцтва Старадарожскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Да Ігара Яўсеева звярнулася больш за 10 чалавек, частка пытанняў вырашылася на месцы, астатнія ўзятыя на кантроль.