Кааперацыя БДУІР і кітайскай кампаніі ZTE

24 февраля 2016

Чарговы крок наперад у беларуска-кітайскім супрацоўніцтве ў сферы інфармацыйных тэхналогій. Сёння кіраўніцтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі і кампаніі ZTE падпісалі мемарандум аб намеры стварыць сумесную лабараторыю па вывучэнні бесправадных тэхналогій. Да іх зараз павышаная ўвага. Такім чынам, студэнты БДУІР ужо ў найбліжэйшай перспектыве змогуць на практыцы асвойваць найноўшае абсталяванне, якое выкарыстоўваюць аператары мабільнай сувязі нашай краіны.

Міхаіл Батура, рэктар БДУІР: "Там будуць вывучацца фарматы бесправадных тэхналогій 4G, а мы нават замахваемся на 5G. Гэта тэндэнцыя павышэння якасці адукацыі на аснове сучасных тэхналогій адукацыі і навучання".

Ан Лухаа, дырэктар ZTE: "Падпісанне мемарандума і адкрыццё сумеснай лабараторыі з БДУІР - гэта ўнёсак нашай кампаніі ў развіццё стратэгічных сувязяў паміж Беларуссю і Кітаем".

Адзначым, дзяржаўная Кітайская тэлекамунікацыйная карпарацыя ZTE працуе на беларускім рынку ўжо больш за 10 гадоў. Яе навучальныя цэнтры таксама ёсць у Акадэміі сувязі і БДУ.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя