Эксклюзіў "Галоўнага" - галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Аляксандр Хацкевіч

5 июня 2016

Футбольную грамадскасць Беларусі на тыдні ўскалыхнула неадназначнае выступленне нашай зборнай адразу ў двух таварыскіх матчах з удзельнікамі наступнага чэмпіянату Еўропы. І калі ў першай гульне за намі амаль што бязвольны пройгрыш, то ў другой - цалкам пераканаўчая перамога. Які матч паказаў рэальны ўзровень айчыннай каманды? На гэтае і некаторыя іншыя пытанні нашай праграмы мы папрасілі адказаць галоўнага трэнера зборнай Беларусі Аляксандра Хацкевіча. Эксклюзіў "Галоўнага эфіру".