Калекцыя не на адну навагоднюю ёлку

14 декабря 2016

Ганна Кавалёва з Брэста збірае калядныя рарытэты з 50-ых гадоў і да нашага часу. А вось экспазіцыя Дзядоў Марозаў рэкордная - іх больш як 300!

Больш падрабязна - Вікторыя Патоня. Такіх ёлачных упрыгажэнняў ужо не робяць. Яны засталіся ў мінулым, у шасцідзясятых. Але цяпло зыходзіць і сёння, бо кожная зробленая ўручную. У калекцыі Ганны Кавалёвай іх некалькі соцень. Са шкла, тканіны, фарфору.

Але, мабыць, асноўную частку калекцыі складаюць галоўныя персанажы навагодніх святаў - гэта Дзяды Марозы і Снягуркі. Іх тут больш як 300. Прычым, розных краін, часоў і памераў. Ад метровых, савецкай эпохі, да самых маленькіх, дарэчы, з венецыянскага шкла.  

Геаграфія вялікая: краіны СНД, Фінляндыя, Італія, Германія. Але самыя любімыя нагадваюць аб дзяцінстве, набытыя яшчэ бацькамі. Перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Падставачныя, папулярныя ў савецкія гады, з прэсаванай паперы або пілавіння, пап'е-машэ. Керамічныя штофы ў выглядзе падсвечнікаў, скрыначак і неваляшак. Каб сабраць вялізную калекцыю, спатрэбілася амаль 10 гадоў.      

Большасць персанажаў і навагодніх атрыбутаў хатняй экспазіцыі - ручной працы. Гэтым яны і дарагія. У кожнай лялькі свой настрой.

Казачная калекцыя пастаянна расце. Навагоднія ўпрыгажэнні ўжо выцясняюць з пакоя саму гаспадыню. Гэта падарункі, абмен, пакупкі. Можна музей сапраўдны адкрываць.