На матчы чэмпіянату свету па хакеі прададзена больш чым 250 тысяч білетаў

21 декабря 2013

З улікам таго, што ўсяго іх каля 650 тысяч, тэмпы рэалізацыі сур'ёзныя. Калі браць пад увагу квоту ў тры з паловай тысячы на матч, якую арганізатары абавязаныя даць прадстаўнікам Міжнароднай федэрацыі хакея і яе камерцыйным партнёрам, ужо зараз па наведвальнасці мы набліжаемся да арганізатараў чэмпіянату свету - 2006 у Латвіі. Дарэчы, інфармацыя аб тым, што немагчыма купіць білет, якая гуляла на прасторах Інтэрнэту, не адпавядае рэчаіснасці. Іх дастатковая колькасць у продажы.


Расказвае Андрэй Іваноў. Самым паспяховым з пункту погляду наведвальнасці чэмпіянатам свету ў XXI стагоддзі быў турнір у Чэхіі. У 2004-м матчы наведалі 552 тысячы 100 гледачоў.


Другое месца ў гэтым рэйтынгу ў арганізатараў нямецкага турніру. У 2010-м агульная аўдыторыя, якая наведала паядынкі, склала 549 тысяч. Замыкаюць тройку канадцы. Пяць гадоў таму яны сабралі на трыбунах 477 тысяч.


Горшы паказчык у латышоў і аўстрыйцаў - каля 325 тысяч. Г. зн. за чатыры з паловай месяцы да стартавай сірэны мінскага чэмпіянату свету арганізатары набліжаюцца да гэтых паказчыкаў. Дадайце сюды білеты, якія будуць выдзеленыя чыноўнікам ІІХФ, спонсарам (а гэта каля 3 тысяч квіткоў на матч), аўдыторыю, сувымерную рыжскай, мы ўжо сабралі.


Як мінімум палова - гэта яшчэ 250 тысяч білетаў. Сур'ёзная лічба з улікам чутак аб поўнай адсутнасці квіткоў. Пакуль ёсць магчымасць, трэба купляць, гавораць дасведчаныя людзі. Да сакавіка іх сапраўды не будзе.


У адзінкавы продаж квіткі паступілі 25 лістапада, аднак купіць іх у многіх не атрымалася. Праз некаторы час з'явілася інфармацыя - білеты ёсць на расійскіх сайтах.


Адзін з расійскіх сайтаў прапануе квіткі практычна на ўсе матчы чэмпіянату свету - 2014. Калі браць пакетамі, гарантуюць скідку 20%. Прапануецца нават дастаўка па Расіі і СНД. Набіраем нумары тэлефонаў, каб зразумець, чым гандлююць.


Наяўнасць перакупшчыкаў - відавочная прыкмета папулярнасці турніру. Зрэшты, упэўненасці, што расійскія сайты прапануюць арыгінальны прадукт, няма. Таму ёсць два варыянты, каб на свае вочы ўбачыць чэмпіянат: купіць білет праз Інтэрнэт або прыйсці ў касы афіцыйнага білетнага аператара.