Аляксандр Каршакевіч у праекце Нашы. Чэмпіёны

7 ноября 2014
Яго завуць адным з лепшых гандбалістаў ХХ стагоддзя. Ён падахвоціўся выратаваць Савецкі Саюз у фінале Алімпіяды-80 і прайграў. А затым чакаў 8 гадоў, каб рэабілітавацца. Знакаміты Аляксандр Каршакевіч у чарговай серыі праекта Нашы. Чэмпіёны аспрэчвае ўсёведную Вікіпедыю, прызнаецца, што кубак чэмпіёнаў з мінскім СКА яму даражэйшы за алімпійскае золата. Гісторыя легенды сёння ў 16:10 на Беларусь 1.