Хакеісты са Скандынавіі прыгатавалі свае нацыянальныя стравы

12 мая 2014

Мяса па-скандынаўску з хваёвымі іголкамі або з журавінавым соусам. Хакеісты Фінляндыі, Даніі, Нарвегіі і Швецыі прадэманстравалі свае нацыянальныя стравы з беларускіх прадуктаў.


Скандынаўскія далікатэсы паспрабавала і Наталля Кезік.


Для скандынаўскага меню як нельга дарэчы падышлі беларускія прадукты. Загадзя звараная бульба, засолены ласось і свежыя хваёвыя іголкі. Для шэфа-повара гэта самы каштоўны інгрэдыент сёння. Гаворыць, шэдэўры можна ствараць.


У распараджэнні хакеістаў і шэф-повара былі дзве гадзіны. За гэты час спартсмены рыхтавалі здаровую і смачную ежу - гэта галоўны прынцып новай нардычнай кухні. А паспрабаваць прыгатаваныя стравы можна было толькі падчас вячэры.


Але спартсмены са скандынаўскіх краін разлічваюць на працягу двух тыдняў яшчэ расмакаваць дранікі, верашчаку і селядца па-беларуску. У гасцінічным меню хакеістаў няма асаблівых далікатэсаў.


Меню для хакеістаў ва ўсіх гатэлях сталіцы складалася па прынцыпе - сытна, смачна і па-спартыўнаму. У рацыёне спартсменаў абавязкова мяса, гарніры, супы, у складзе якіх шмат бялку. І дарэчы, порцыі хакеістаў як мінімум удвая большыя, чым звычайна.


Строгай дыеты зараз прытрымліваецца Краб Пятровіч - яго рацыён максімум палова мідыі на дзень. На галодны страўнік ён робіць праўдзівыя прагнозы. Сёння, каб пацвердзіць гэты факт, у акварыум закінулі шайбу без флага - краб падвох адчуў і прагноз рабіць адмовіўся. Проста перавярнуў яе рабром.


З пачаткам чэмпіянату ў Краба Пятровіча дадалося спраў - штодня апоўдні ён робіць прагнозы на ўсе гульні хакеістаў. Не робіць прадказанне толькі тады, калі гуляе беларуская каманда. За яе ён проста шчыра перажывае.