Па ахвярах крушэння расійскага самалёта ў Егіпце смуткуе ўвесь свет

2 ноября 2015

Беларусы сёння працягваюць несці кветкі, цацкі, запаленыя свечкі да пасольства Расійскай Федэрацыі ў Мінску. Не абыякавыя да трагедыі і прадстаўнікі ўлады, палітыкі, знакамітыя спартсмены. Свае словы спагады ў кнізе спачуванняў, якая адкрылася сёння ў будынку пасольства, пакінуў і Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў. Першыя кветкі ад беларусаў да агароджы пасольства Расіі леглі ўжо праз некалькі гадзін пасля весткі аб трагедыі. Ушанаваць памяць загінуўшых у авіякатастрофе прыходзяць цэлымі сем'ямі. Кніга спачуванняў у будынку пасольства будзе адкрыта 2 дні. Словы спачування можна пакінуць заўтра да 17:00.