Халаднаватае і пахмурнае надвор'е прагназуецца на гэтым тыдні

6 июня 2016

Тэмпература паветра ў сярэднім будзе на 3 градусы ніжэйшай за норму. А ў ноч на аўторак і ўвогуле замаразкі - пры праясненнях тэмпература можа апусціцца да мінусавых значэнняў. У прагнозах кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўдзень - ад 14 да 21 градуса.

Сапраўднае лета вернецца толькі ў сярэдзіне месяца. І да канца чэрвеня чакаецца цёплае, але засушлівае надвор'е.