Прэзідэнт: Трэба ўвесці адказнасць для тых, хто бярэ зарплату ў канвертах

1 марта 2021
Спыненне фактаў пасрэдніцтва, зарплат у канвертах і кантроль за цэнамі на спажывецкія тавары і лекі.

А. Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню Камітэта дзяржкантролю

Гэтыя тэмы абмяркоўвалі сёння на сустрэчы Прэзідэнта з кіраўніком Камітэта дзяржкантролю. Вядучая функцыя ведамства - рэвізія за выдаткоўваннем бюджэтных сродкаў і эфектыўная работа дзяржактываў. І хоць у цэлым узяты трэнд на скарачэнне праверак, за такімі важнымі тэмамі, як пасрэдніцтва і падаткаабкладанне,  кантроль не аслабне.

Адказнасць за зарплаты ў канвертах

Па даручэнні кіраўніка дзяржавы вышэйшы кантрольны орган краіны сур'ёзна возьмецца за прадпрыемствы, якія ўтойваюць прыбытак і выплачваюць сваім супрацоўнікам зарплату ў канвертах. Такая шэрая схема дазваляе наймальнікам сысці ад выплаты абавязковых страхавых узносаў, а працаўнікам - сэканоміць на падаходным падатку. Ёсць прапанова ўвесці адказнасць для ўсіх удзельнікаў гэтага процізаконнага ланцужка.

Справядлівыя цэны

Урад нядаўна абмежаваў рост цэн на сацыяльна значныя тавары, як айчынныя, так і імпартныя. Размова пра базавы спажывецкі кошык: гэта крупы, малако, мяса, гародніна і садавіна - тое, што мы купляем  ледзь не кожны дзень. У гэтым спісе таксама лекі, якія ў ходзе ў гэты няпросты з эпідэмічнага пункту гледжання час. За цэннікамі сочаць МАРГ, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, Міністэрства аховы здароўя. Сваю ролю ў гэтым пытанні адыгрывае і Камітэт дзяржкантролю. 

Прэзідэнт аб завышэнні цэн на лекі: Мы не дазволім нажывацца на здароўі людзей

Камітэт дзяржкантролю рэкамендаваў аптэчным сеткам знізіць цэны на сацыяльна значныя лекі, не чакаючы загадаў правяраючых. Аднак не ўсе прынялі належныя меры.
 

У Беларусі 4 465 аб'ектаў незавершанага будаўніцтва

Камітэт дзяржкантролю па даручэнні Прэзідэнта вывучыў і сітуацыю з даўгабудамі ў краіне. Праблема сур'ёзная. Па рэспубліцы налічваецца амаль 4,5 тысячы аб'ектаў незавершанага будаўніцтва. З іх амаль палова, дзе будоўля замарожана вось ужо як больш за 5 гадоў. А ёсць і даўгабуды звыш 20. Усе гэтыя аб'екты абследуюць з пункту гледжання стану мэтазгоднасці далейшага ўзвядзення або зносу. Для кожнага даўгабуду вызначаць пэўную праграму.

Прэзідэнт мае намер наведаць Брэсцкую вобласць 

Кіраўнік КДК  Васіль Герасімаў  па сумяшчальніцтве і ўпаўнаважаны прадстаўнік Прэзідэнта па Брэсцкай вобласці. У яго кампетэнцыі  пошук рэзерваў для росту эканомікі, кантроль за выканальніцкай і тэхналагічнай дысцыплінай. Кіраўнік дзяржавы паабяцаў неўзабаве пабываць у рэгіёне.