Сёння Мітрапаліту Філарэту 85!

21 марта 2020
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з юбілеем. "Ваша шматгадовае архіпастырскае служэнне Праваслаўнай царкве ўнесла неацэнны ўклад у фарміраванне падмурка суверэннай Беларусі. Вы былі разам з народам у перыяд станаўлення незалежнасці, вырашалі важныя пытанні не толькі на духоўнай ніве, але і ў сацыяльнай сферы, дапамагалі развіваць паўнавартасныя партнёрскія адносіны паміж царквой і дзяржавай, выстройваць міжканфесійны дыялог. Вы застаецеся сапраўднай меркай маральнасці, мудрасці, хрысціянскай пакоры, падаяце прыклад міласэрнасці і справядлівасці", - гаворыцца ў віншаванні.

Менавіта пры Мітрапаліце Філарэце ў Беларусі пасля дзесяцігоддзяў забыцця зазванілі званы і прайшоў хрэсны ход. Алена Борматава - пра экзарха, які адрадзіў духоўнасць Беларусі (відэа).