КДБ адзначае 105 гадоў з дня стварэння органаў дзяржаўнай бяспекі

20 декабря 2022

На варце інтарэсаў краіны і народа. Сваё прафесійнае свята адзначаюць супрацоўнікі органаў дзяржаўнай бяспекі. Сёння споўнілася 105 гадоў з дня стварэння КДБ. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў камітэта, асобна адзначыўшы, што ведамства эфектыўна процідзейнічае дасканалым тэхналогіям разбурэння дзяржаў. Сапраўды спробы ўмяшання ва ўнутраныя справы краіны і навязванне Беларусі палітычнага курсу, які супярэчыць нацыянальным інтарэсам, - рыса часу, якая сёння найбольш прыкметная. Шмат у чым дзякуючы інфармацыйнай адкрытасці Камітэта дзяржбяспекі пра найбольш важныя аперацыі беларусы сталі даведвацца вельмі хутка. Раней на гэта маглі ісці дзесяцігоддзі. Прама зараз мы распавядзём пра адну з такіх, якая атрымала назва "Ракета". Яўген Горын працягне (відэа).