Каталіцкі свет адзначае Нараджэнне Божае. Віншаванне Прэзідэнта

25 декабря 2019
У Беларусі яго святкуюць каля двух мільёнаў чалавек. Калядныя імшы другой па колькасці канфесіі праходзяць ва ўсіх касцёлах краіны. Са святам вернікаў павіншаваў Кіраўнік дзяржавы, адзначыўшы, што хрысціянства змяніла гісторыю і культуру ўсяго чалавецтва, моцна паўплывала на фарміраванне духоўных арыенціраў - сацыяльнай справядлівасці, узаемнай падтрымкі і міласэрнасці. Абапіраючыся на традыцыйныя маральныя каштоўнасці, разам з верай мы перадаём нашчадкам самае галоўнае: любоў да роднай зямлі, мудрасць і вопыт папярэдніх пакаленняў, што дапамагае ствараць будучыню на прынцыпах міру, павагі і добрасуседства, такіх запатрабаваных на сучасным этапе развіцця грамадства. Аляксандр Лукашэнка пажадаў у гэты радасны дзень здароўя, шчасця і поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях.