Сотні аматараў адкрылі ў сталіцы бегавы сезон

5 мая 2016

Каля двухсот аматараў бегу сабраліся ў парку Перамогі ў Мінску, каб афіцыйна адкрыць сезон. Цёплае надвор'е, нарэшце, дазволіла праводзіць трэніроўкі на адкрытым паветры і зрабіла падрыхтоўку да мінскага паўмарафону больш прадуктыўнай. Кіравала ўсім працэсам пераможца мінулага забегу Вольга Мазуронак, якая на марафоне ў Лондане фінішавала чацвёртай і ўстанавіла рэкорд Беларусі. Мінскі паўмарафон пройдзе ў верасні. У ім могуць прыняць удзел каля 25 тысяч чалавек.

Праверыць свае сілы перад паўмарафоном можна ў "Забегу адважных". Для гэтага неабходна зарэгістравацца на сайце Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі. Спаборніцтвы адбудуцца 9 мая ў парку Перамогі. Двухкіламетровая дыстанцыя з перашкодамі пачнецца ў гадзіну дня.