Карта сталіцы папоўнілася новымі назвамі

4 сентября 2013

Пяць новых найменняў сёння прапанавала спецыяльная гарадская камісія. Раней гэтыя вуліцы мелі працоўныя назвы-нумары. Так, у мікрараёне Сокал вуліцам, якія праектуюцца, прапанавана прысвоіць імёны авіятараў Галавачова, Шчукіна, Маргелава і Багранцава. А ў аграгарадку Калодзішчы вуліцу ад Заснавальнікаў да лініі чыгункі прапанавана назваць Танкавай.


Свае меркаванні паводле прапанаваных назваў жыхары горада могуць накіраваць у Мінгарвыканкам да сярэдзіны гэтага тыдня.