Беларускія міні-ківі і новыя сарты фруктаў

13 октября 2017

Беларускія навукоўцы-аграрыі ствараюць і ўкараняюць новыя гатункі бульбы, яблыкаў і груш. Папулярнай навінкай Інстытута пладаводства Акадэміі навук стала «Проста Марыя» - гэта новы гатунак грушы. Перспектыўная расліна гэтага сезону - актынідыя. Выхадзец з Паўднёва-Усходняй Азіі, вядомы як міні-ківі. Гэтую ягаду можна перапрацоўваць на кандытарскіх заводах. Яе галоўная каштоўнасць - вітамін С. Навукоўцы займаюцца актынідыяй у рамках праграмы развіцця садаводства Беларусі.

У планах спецыялістаў вырошчванне такіх нязвыклых для Беларусі ягадных культур, як ірга, кізіл і каліна садовая.